КГБ Украіны папярэджвала пра магчымасць аварыі на ЧАЭС з 1982 году
На сайце Службы бяспекі Украіны ў вольным доступе
размешчаны 121 дакумент з архіву КГБ Украінскай ССР. Пасля азнаямлення з гэтымі
дакументамі ў карэспандэнта “Еўрапейскага радыё” разумення таго, што адбывалася
на ЧАЭС, стала менш, чым было раней. Згодна з дакументамі, КГБ трымала пад кантролем усю
сітуацыю. Спецслужбам было вядома, што падчас будаўніцтва станцыі
выкарыстоўвалася бракаванае югаслаўскае абсталяванне. Прычым такі ж брак
пастаўляўся на Смаленскую АЭС. За некалькі гадоў да катастрофы ў дакладных
запісках КГБ звяртаў увагу на памылкі ў праектаванні станцыі, у сценах былі
знойдзены расколіны, расслаенне фундаменту.
Выстаўленыя на сайце дакументы даюць падставы меркаваць, што Чарнобыльская трагедыя пачалася задоўга да 26 красавіка 1986 году. Радыяцыя з ЧАЭС выцякала і трапляла ў навакольнае асяроддзе і арганізмы людзей і да гэтай чорнай даты. Аварыя на 4-м энергаблоку толькі паставіла тлустую кропку ў шэрагу іншых падзей.
12 сакавіка 1982 году кіраўнік Упраўлення КГБ УССР па горадзе Кіеве і Кіеўскай вобласці генерал-маёр Вакуленка даслаў ліст свайму кіраўніцтву аб парушэннях радыяцыйнай бяспекі на ЧАЭС. У лісце расказваецца, што ў возеры-ахаладжальніку станцыі мясцовы рыбкамбінат з 1979 году гадуе рыбу на продаж. Без аналізу вырашчанай рыбы і адпаведнага дазволу санпідэмстанцыі. Зробены аналіз паказаў, што ўжываць гэтую рыбу нельга. Лавіць яе забаранілі.
Вакуленка: “Аднак, парушаючы прадпісанне, рыбу працягваюць лавіць і прадаваць насельніцтву”.
30 кастрычніка 1982 года генерал-маёр Вакуленка даслаў яшчэ адзін ліст пад грыфам “Абсалютна сакрэтна” — “Аб стане радыяцыйнай абстаноўкі ў раёне ЧАЭС”. Досыл старшыні КГБ УССР генерал-лейтэнанту Мусе тычыўся аварыі 9 верасня на 1-м энергаблоку. Там адбыўся разрыў тэхналагічнага канала. Адбыўся выкід радыеактыўных рэчаў у навакольнае асяроддзе.
Вакуленка: “Найбольшую небяспеку ў радыяцыйным плане для насельніцтва ўяўляюць “гарачыя” часціцы, якія могуць патрапіць у дыхальныя органы і ўнутр арганізма і выклікаць сур’ёзныя наступствы, аж да смерці з-за “прапалу” тканак арганізма”.
9 студзеня 1984 году кіраўнік 6-га аддзела УКГБ УССР Турко паведаміў, што югаслаўскія фірмы “Энергаінвест” і “Джура Джакавіч” паставілі на ЧАЭС неякаснае абсталяванне.
Турко: “Выяўленая вялікая колькасць браку ў зварачных злучэннях, якія ў працэсе работы энергаблокаў могуць прывесці да аварыйных сітуацый”.
5 мая 1986 года намеснік старшыні КГБ УССР Коўтун дасылае ліст кіраўніку, у якім гаворыцца аб тым, што нават падчас выбуху на працуючым рэактары і турбіне супрацоўнікі Харкаўскага аб’яднання “Турбаатам” і Горлаўскага прадпрыемства “Донтэхэнерга” праводзілі эксперыменты. А таксама дакладвае, што з-за адсутнасці аўтаматычных дазіметрычных прыладаў зафіксаваць узровень радыеактыўнасці выбуховага воблака не мелася магчымасці.
28 мая 1986 года кіраўнік 6-га аддзела КГБ УССР Слабадзянюк даслаў ліст старшыні КГБ УССР Космачу. У лісце гаворыцца, што ў асобных месцах Кіева знойдзеныя ўчасткі з павялічанай канцэнтрацыяй радыеактыўных рэчываў, а ў крамах горада прадаецца забруджаны радыяцыяй хлеб.
9 чэрвеня 1986 году Слабадзянюк паведаміў старшыні ўкраінскіх спецслужбаў аб тым, што, па яго звестках, у зоне павышанай радыяцыйнай забруджанасці будуць нарыхтоўваць мяса і малако.
Слабадзянюк: “Нарыхтавана будзе каля 30 тысячаў тон мяса і накіравана ў лядоўні Данецкай і Жытоміраскай абласцей. 15 тысяч тон масла, выпрацаванага з забруджанага малака, накіруюць у лядоўні Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцей”.
Дакументаў на сайце Службы бяспекі Украіны вельмі шмат. Калі іх чытаеш, узнікае пытанне: “А што ведаюць на гэты конт спецслужбы Беларусі? І калі ім таксама ёсць, што сказаць, то чаму яны не зробяць так, як іх украінскія калегі?”
Адзіным, хто пагадзіўся гаварыць на гэтую тэму, быў Васіль Лявонаў. У той трагічны для Беларусі год ён займаў пасаду 1-га сакратара Магілёўскага абкаму партыі. Ён сцвярджае, што беларускія спецслужбы, у адрозненне ад украінскіх, ніякай інфармацыяй, ніякімі дакументамі не валодалі і не валодаюць.
Васіль Лявонаў: “Я думаю, што ў беларускага КДБ няма гэтых матэрыялаў. 26 красавіка мы з сакратаром ЦК Дземянцеем прачнуліся ў Мсціславе і паехалі па вобласці. Спыніліся ў Чэрыкаве, калі там пайшоў ужо той дождж. Толькі калі я вярнуўся, мне дамоў пазваніў кіраўнік КГБ і сказаў, што здарылася аварыя – прыборы радыеметрычнага кантролю на “Хімвалакне” сталі зашкаліваць. У КГБ падумалі, што нешта здарылася з ядзернай зброяй. І толькі на наступны дзень іхнія калегі паведамілі ім па вялікім сакрэце, што здарылася аварыя на ЧАЭС”.
Васіль Лявонаў кажа, што ўсе пазнейшыя дакументы адпраўляліся наўпрост у Маскву і там заставаліся. Застаецца толькі здагадвацца, што яшчэ мы даведаемся пра Чарнобыльскую аварыю, калі свае архівы па ЧАЭС рассакрэцяць расійскія спецслужбы.
Азнаёміцца з выбранымі рассакрэчанымі матэрыяламі ўкраінскага КГБ можна на сайце “Еўрапейскага радыё”:
№1. Довідка про основні інженерно-технічні характеристики проекту Чорнобильської АЕС. 19 вересня 1971 р.
№7. Спеціальне повідомлення УКДБ УРСР по м. Києву та Київській області до КДБ УРСР про радіаційне зараження ділянки санітарної зони Чорнобильської АЕС. 20 квітня 1981 р.
№15. Спеціальне повідомлення 6-го відділу УКДБ УРСР по м. Києву та Київській області до 3-го відділу 6-го Управління КДБ УРСР про факти поставок югославськими підприємствами неякісного обладнання на Чорнобильську АЕС. 9 січня 1984 р.
№ 22. Повідомлення КДБ УРСР до КДБ СРСР про вибух 4-го енергоблока Чорнобильської АЕС. 26 квітня 1986 р.
№31. Спеціальне повідомлення начальника ОГ КДБ УРСР у м. Чорнобилі голові КДБ УРСР. 11 травня 1986 р.
№39. Довідка 6-го Управління КДБ УРСР про радіоактивне забруднення харчових продуктів у м. Києві внаслідок аварії на Чорнобильській АЕС. 28 травня 1986 р.
№45. Довідка 6-го Управління КДБ УРСР про радіоактивне забруднення продуктів харчування внаслідок аварії на Чорнобильській АЕС. 9 червня 1986 р.
№59. Доповідна записка КДБ УРСР до РМ УРСР про ефективність заходів дозиметричного контролю забруднення оточуючого середовища та продуктів харчування. 15 серпня 1986 р.
№88. Спеціальне повідомлення голови КДБ УРСР голові РМ УРСР про деякі фактори і причини, що впливають на безпеку експлуатації об’єктів атомної енергетики республіки. 16 липня 1987 р.
№107. Спеціальне повідомлення УКДБ УРСР по м. Києву та Київській області до КДБ УРСР про можливі негативні наслідки весняного паводку у зоні Чорнобильської АЕС. 17 березня 1988 р.
Астатнія матэрыялы можна знайсці на сайце "Службы бяспекі Украіны".