КХП-БНФ адзначыла 95-годдзе Слуцкага Збройнага Чыну
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ 29 лістапада правяла памятныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.
Удзел у акцыі прынялі каля пяцідзесяці чалавек, якія праехалі па месцах баёў з бальшавіцкімі войскамі ў 1920 годзe, перадае Радыё "Свабода". Яны ўшанавалі памяць беларускіх герояў у вёсках Грозава, Вызна (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежава.
Заключны мітынг прайшоў у Слуцку каля мясцовага краязнаўчага музея. Менавіта ў гэтым будынку адбыўся З'езд дэлегатаў Случчыны і працаваў штаб паўстання.
Акцыя была дазволеная мясцовымі ўладамі, таму ўшанаванне паўстанцаў-случакоў прайшло арганізавана і без інцэдэнтаў. Міліцыянты суправаджалі аўтобус з удзельнікамі акцыі, але не заміналі ім.
Як паведамляла Еўрарадыё, шэраг іншых дэмакратычных арганізацыяў правялі памятную акцыю ў Слуцку 28 лістапада.
25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР
Фота: svaboda.org