Кіеў сёння святкуе юбілей: шмат хто ўжо павіншаваў горад з днём народзінаў
Кіеў / фота Кіеўскай гарадской адміністрацыі
Сёння Кіеву спаўняецца 1540 гадоў. Гарадская адміністрацыя падрыхтавала святочныя імпрэзы ў анлайн-фармаце для дзяцей. А дарослыя змогуць пайсці на пешаходныя экскурсіі, выставы і канцэрты. Жыхароў просяць не ігнараваць сігналы паветраных трывог.
Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская павіншавала горад са святам.
“Ты прачнуўся ад выбухаў. Ракеты прабілі твае сцены і знявечылі вуліцы. Ты навучыўся прыслухоўвацца да паветраных трывог і ўладкоўваць бамбасховішчы. Працаваць пад абстрэламі. Рызыкаваць, дапамагаць, ратаваць тых, кому горш. Табе так шмат гадоў. Калі ж атрымаецца пажыць спакойна?”, — напісала Зяленская ў сваім тэлеграм-канале.
Але нават падчас вайны Кіеў сустракае сваё свята квітнеючымі каштанамі, піша Зяленская.
А каб даведацца, як выглядае Кіеў проста зараз, можна паглядзець святочны зварот да горада мэра Віталя Клічко.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.