Кіраўніцтва АДС вырашыла стварыць аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху"

Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл прыняў рашэнне стварыць аргкамітэт акцыі "Чарнобыльскі шлях — 2009". Сёлета дэмакратычныя сілы наважаны пашырыць геаграфію правядзення акцыі. У прыватнасці, розныя мерапрыемствы пройдуць у Гомелі, Астраўцы, Быхаве.

Напярэдадні "Чарнобыльскага шляху — 2009" лідэры АДС плануюць ажыццявіць паездкі ў рэгіёны, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка ў Мінску пройдуць традыцыйныя мітынг і шэсце, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі