Кіраўніцы прасторы "Крылы Халопа" ДФР вярнуў дакументы і камп'ютар

Кіраўніцы прасторы "Крылы Халопа" ДФР вярнуў дакументы і камп'ютар

Брэсцкай культурніцкай прасторы "Крылы Халопа" вярнулі дакументы і камп'ютар. Пра гэта паведаміла кіраўніца прасторы Аксана Гайко:

"135 дзён фінансавай праверкі. Чыстыя! Адбіліся!", — напісала Аксана ў фэйсбуку.

Дэпартамент фінансавых раследванняў прыйшоў у прастору "Крылы Халопа", адкрытую аднайменным тэатрам, 27 студзеня. Тады ж ДФР прыйшоў і да Аксаны дадому. Увесь гэты час праходзіла фінансавая праверка дзейнасці прасторы. Таксама з візітам у арганізацыю прыходзіла і МНС.

"Пра завяршэнне праверкі я ведала некалькі дзён таму, але пакуль мы не забралі докі, упэўненасці не было", — адзначыла Гайко. Яна кажа, што рахункі прасторы дагэтуль арыштаваныя.

"Што далей будзем рабіць, пакуль сказаць складана. На гэтым этапе адказваем на запыты усіх магчымых інстанцый (ІМПЗ, ФСЗН, Адміністрацыя) з нагоды ліквідацыі", — рэзюмуе кіраўніца прасторы.

Ліквідацыя прасторы "Крылы халопа" была ініцыянаваная пракуратурай. Паводле ведамства, прастора "арганізоўвала выставы твораў, "накіраваныя на фарміраванне ў грамадзян ўхвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў", што парушала статут арганізацыі. Таксама, па меркаванні пракуратуры, установа займалася прадпрымальніцтвам у парушэнне свайго статуту. Аксану Гайко падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Кіраўніцы прасторы "Крылы Халопа" ДФР вярнуў дакументы і камп'ютар
Дзяўчаты забралі кампютар і дакументы з ДФР / фота са старонкі Аксаны Гайко ў фэйсбуку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі