Кіраўнік Беларусі сёння разгледзеў кадравыя пытанні (відэа)
Лукашэнка прызначыў старшыню Камітэта дзяржкантроля, даў згоду на прызначэнне некалькіх дырэктароў прадпрыемстваў, чыноўнікаў.
Старшынёй Дзяржкантроля стаў 60-гадовы Леанід Анфімаў, які дагэтуль выконваў абавязкі кіраўніка гэтай структуры.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў улады. Аляксандр Рагучук стаў старшынёй Брэсцкага гарвыканкама, Вадзім Краўчук — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, Аляксандр Максіменка — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама, Руслан Глушко — кіраўніком Кастрычнікага райвыканкама, Віктар Лісковіч — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, Міхаіл Карповіч — старшынёй Лідскага райвыканкама, Аляксандр Крэпак — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, Дзяніс Аўсяннікаў — кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска.
Лукашэнка пагадзіўся на прызначэнне Сяргея Хрушчова на пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Васіля Півавара — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі, Ірыны Бабачонак — дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі. Міхаіл Водчыца стаў членам Брэсцкага аблвыканкама, Святаслаў Зароўскі — членам Віцебскага аблвыканкама. Сяргей Якаўчык стаў генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.
Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Юрыя Лукі дырэктарам рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Завод газетнай паперы". Барыс Кавалеўскі стаў генеральным дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання. Намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплекса стаў Алег Марозаў, а беларускім амбасадарам у Калумбіі, Нікарагуа і Панаме — Ігар Палуян, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru