Кіраўнік місіі МВФ: Беларуская эканамічная мадэль вельмі прыступная

Беларуская эканамічная мадэль вельмі прыступная да эканамічных шокаў. Такую заяву зрабіў для журналістаў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Дэвід Гофман. Паводле яго высноваў, слабасць айчыннай гаспадаркі выявілася ў нядаўняй нестабільнасці на рынку, выкліканай пагаршэннем знешніх умоваў.
У сувязі з гэтым эксперт МВФ параіў беларускаму ўраду неадкладна пераарыентаваць эканамічную палітыку, каб стабілізаваць сітуацыю і зрабіць магчымым устойлівае аднаўленне эканомікі.

Рэкамендацыі фонду ранейшыя — беларускі ўрад павінен распрацаваць і рэалізаваць амбіцыйную праграму рэформаў. Сюды ўваходзіць лібералізацыя коштаў, у тым ліку МВФ раіць адпусціць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і транспарт, каб спажыўцы цалкам пакрывалі выдаткі.

Таксама Беларусь павінна правесці прыватызацыю ў карпаратыўным і банкаўскім сектарах, а таксама хуткую паэтапную адмену мэтавых паказнікаў для прадпрыемстваў, перадае Interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі