Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў Лукашэнку
Кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас у чарговы раз папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку. Ён адрэагаваў на жорсткія затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі: "Гэта непрымальна!". Маас занепакоены лёсам апазіцыянеркі Марыі Калеснікавай, якую скралі невядомыя ў цэнтры Мінска 7 верасня (занепакоеныя яе лёсам і ў Вялікабрытаніі).
"Калі Лукашэнка ня зменіць свой курс, мы будзем рэагаваць", — паабяцаў міністр у Twitter. Ён нагадаў, што ЕС працуе над санкцыямі, якія чакаюць афіцыйны Мінск.
Wir sind in großer Sorge um Frau #Kolesnikowa. Auf die dialogbereite Opposition rollt eine Repressionswelle nach der anderen zu, das ist nicht hinnehmbar. Als EU arbeiten wir mit Hochdruck an einem Sanktionspaket. Wenn #Lukaschenko seinen Kurs nicht ändert, werden wir reagieren.
— Heiko Maas (@HeikoMaas) September 7, 2020
Seriously concerned for the welfare of Maria Kolesnikova in #Belarus. Lukashenko’s regime must make her safe return their highest priority. The regime must cease brutalising protestors, release political prisoners and begin dialogue with the opposition
— Dominic Raab (@DominicRaab) September 7, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.