Кіраўнік Нацпаліцыі Украіны раскрытыкаваў ідэю адправіць паліцэйскіх на фронт

Украінскія паліцэйскія і іх кіраўнік

Украінскія паліцэйскія і іх кіраўнік / unian.net

Кіраўнік Нацпаліцыі Украіны Іван Выгоўскі раскрытыкаваў прапанову адправіць 100 тысяч паліцэйскіх на фронт. Ён кажа, што мабілізаваць столькі людзей не атрымаецца.

"Некаторыя грамадзяне, дзяржаўныя служачыя, чыноўнікі кажуць, у Нацыянальнай паліцыі ёсць 250 тысяч паліцэйскіх, і прапануюць 100 тысяч адправіць на фронт, гаворыць кіраўнік Нацпаліцыі. — Дзіўна, калі пра гэта заяўляюць не "канапавыя эксперты", а людзі, якія працуюць у дзяржаўнай сістэме і не ведаюць элементарных лічбаў".

Па словах Выгоўскага, 300 тысяч было ў часы "міліцыі", а сёння штатная колькасць Нацыянальнай паліцыі складае 120 тысяч чалавек. Але нават гэтай колькасці няма па факце — у сістэме не закрытыя каля 17,5 тысяч вакансій. Гэта значыць фактычна цяпер у паліцыі служаць усяго каля 100 тысяч чалавек, з якіх каля 20 тысяч жанчын.

Да таго ж паліцыя і так задзейнічана ў абароне Украіны, паліцэйскія гінуць у прыфрантавых населеных пунктах падчас расійскіх абстрэлаў. Тыя ж з іх, хто хацеў паехаць на фронт, атрымалі такую магчымасць: некалькі тысяч чалавек ваююць у складзе "Гвардыі наступу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі