Кіраўнікі МЗС Еўрасаюза абмяркуюць крызіс ва Украіне

Міністры замежных спраў абмяркуюць пытанне "Усходняга партнёрства" і Украіны. Рада пройдзе пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, інфармуе ВВС.



У нядзелю камісар ЕС па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле заявіў, што Еўрасаюз прыпыняе працу над падрыхтоўкай да падпісання Дамовы пра асацыяцыю з Украінай. Нагодай ён назваў пазіцыю ўкраінскага кіраўніцтва, у якога словы і дзеянні па дамове пра асацыяцыю ўсё больш і больш разыходзяцца з рэчаіснасцю.



У нядзелю ў Кіеве дзясяткі тысяч прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны запатрабавалі ад прэзідэнта Віктара Януковіча не ўступаць у Мытны саюз і вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Юлію Цімашэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі