Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць новыя санкцыі супраць Расіі

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Еўрасаюза 29 студзеня збяруцца на пазачарговае паседжанне па Украіне. На ім будуць абмеркаваныя новыя санкцыі супраць Расіі. Надзвычайнае паседжанне склікала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні, інфармуе РІА "Новости".

Мяркуецца, што міністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць магчымы адказ на дзеянні Расіі, якая ўзмацняе падтрымку баевікоў на Данбасе. Як вядома, падчас абстрэлу Марыупаля загінулі 30 мірных жыхароў, больш за 100 былі параненыя. Баевікі актывізавалі атакі на ўкраінскія пазіцыі і ў іншых раёнах.

Найхутчэй ЕС пашырыць "чорны спіс". На дадзены момант у яго ўваходзіць 132 чалавекі, у тым ліку расійскія афіцыйныя асобы, прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР", а таксама 28 юрыдычных асобаў. Абмяркоўвацца далейшыя абмежаванні ў сферы капіталу, тэхналогій нафта- і газаздабычы.

ВВС адзначае, што міністры замежных спраў краін Еўрасаюза маюць намер працягнуць санкцыі супраць Расіі на паўгода і пашырыць “чорны спіс” расійскіх грамадзян і кампаній, у дачыненні якіх былі ўведзеныя абмежаванні. Пра гэта гаворыцца ў праекце дакумента, які трапіў у СМІ.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі