Кіраўнікі партый лічаць, што Мілінкевіч мог бы быць карысным у рэгіёнах
У Мінску прайшла сустрэча кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. Ініцыятыва правядзення перамоваў сыходзіла ад Лябедзькі. Вось што ён распавёў “Еўрарадыё” пра іх змест:
“Гэта прапановы чатырох сустаршынь Аб’яднаных дэмакратычных сіл, каб мы выпрацавалі супольную стратэгію ўзаемадзеяння і працы ў рэгіёнах.
І пасля выпрацоўкі такіх падыходаў, праехаць па рэгіёнах, асабліва там, дзе існуюць пэўныя праблемы з камунікацыяй і ўзаемадзеяннем паміж рэгіянальнымі структурамі нашых арганізацый”.
Што да сутнасці праблемаў, дык Лябедзька кажа пра тое, што шэраговыя сябры партый ужо заблыталіся ў “канфігурацыях кааліцый”. І супольная дзейнасць, каардынацыя магла б выправіць сітуацыю.
Пра тое, дзеля чаго ён патрэбны партыйнай кааліцыі, Аляксандр Мілінкевіч мяркуе так:
“Яны лічаць, што калі б я з імі паехаў туды, у гэтыя гарады, дзе няма шчыльнага супрацоўніцтва паміж партыямі, то я мог бы быць карысным”.
Паводле словаў Мілінкевіча, “партыйная кааліцыя не атрымліваецца”, таму АДС спадзяецца, што Рух “За Свабоду” ім можа дапамагчы.
Аднак Аляксандр Мілінкевіч нагадвае: “Мы – грамадзянскі рух, а яны – кааліцыя партый”. Таму супрацоўнічаць ва ўсіх пытаннях не атрымаецца.