Кіраваць Згуртаваннем беларусаў свету будзе Алена Макоўская

Кіраўніцай Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" на безальтэрнатыўнай аснове абраная Алена Макоўская. Яе кандыдатуру практычна адзінагалосна (двое устрымаліся) прыняў V з'езд беларусаў свету, які прайшоў у Мінску 18—19 ліпеня.
Раней Макоўская ўзначальвала раду гэтай арганізацыі, якой кіраваў мастак Аляксей Марачкін, а да яго — народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, акадэмік Радзім Гарэцкі і прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Уладзімір Арлоў падарыў Макоўскай букет белых і чырвоных кветак.

Абрана таксама Вялікая рада аб'яднання, куды ўвайшлі 53 прадстаўнікі беларусаў замежжа і 47 прадстаўнікоў Беларусі. З апошніх сфармавана Малая рада.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі