Кіроўца "Поршэ" амаль сем гадоў ездзіў без правоў і не трапляўся даішнікам

Кіроўца "Поршэ" амаль сем гадоў ездзіў без правоў і не трапляўся даішнікам

12 траўня гродзенская ДАІ каля Юбілейнага возера затрымала кіроўцу "Поршэ". На мужчыну склалі тры пратаколы, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інспектары ехалі ў бок возера, калі звярнулі ўвагу на адзін з сустрэчных аўтамабіляў. Калі экіпаж ДАІ ўключыў пробліскавыя маячкі, "Поршэ" паспрабаваў уцячы. Аднак даішнікі абагналі ўцекача і заблакавалі.

У машыне акрамя кіроўцы былі яшчэ чатыры чалавекі. Сам кіроўца заявіў, што зранку прыехаў на возера і выпіў каля двух літраў піва. Медагляд паказаў утрыманне алкаголю амаль утрая вышэйшае за гранічна дапушчальнае. 

Высветлілася, што мужчына ніколі не меў правоў кіроўцы. У 2012 годзе ён двойчы беспаспяхова спрабаваў здаць тэарэтычны іспыт на правы. Гродзенец прызнаўся, што беспакарана ездзіць яму дапамагала інфармацыя з інтэрнэт-рацыі Zello. Актыўнымі карыстальнікамі гэтага онлайн-сэрвісу з'яўляюцца некаторыя аўтамабілісты. Яны паведамляюць пра месцы, дзе дзяжураць нарады ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі