Кіроўца, які ў Мінску збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў

Кіроўца, які ў Мінску збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў

Кіроўца, які ў Мінску на аўтамабілі "Фольксваген Пасат" збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў ці псіхатропаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч. Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 13 чэрвеня. Мужчыны пераходзілі Партызанскі праспект па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр.

Паводле слоў Клімовіча, нядаўна кіроўцу пазбавілі права кіравання транспартным сродкам на адзін год за перавышэнне хуткасці. Учора яго затрымалі, з ім працуюць следчыя.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння распачалі крымінальную справу па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (частка 2 артыкула 317 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі