Кіроўца з’ехаў у водны канал і патануў
Здарэнне зафіксавалі каля насоснай станцыі ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна.
Кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у водны канал шырынёй 14 метраў і глыбінёй 3 метры. Аўтамабіль апынуўся ў сямі метрах ад берагу. Са словаў відавочцаў, кіроўца змог выбрацца з аўтамабілю праз бакавое шкло, але не даплыў да берагу і патануў.
Ратавальнікі дасталі з вады аўтамабіль і тапельца. Прычыны здарэння высвятляюцца, інфармуе БЕЛТА.