Кіроўцу, які пакусаў інспектара ДАІ, асудзілі на 3 гады абмежавання волі

Да трох гадоў абмежавання волі асуджаны жыхар вёскі Радзялавічы Ганцавіцкага раёна, які пакусаў інспектара ДАІ, ратуючыся ад затрымання. Здарэнне адбылося напрыканцы чэрвеня. Міліцыянт спыніў кіроўцу, які аказаўся п’яным. Арнольд, такую мянушку яму далі мясцовыя жыхары, паводзіў сябе вельмі агрэсіўна.

Пры складанні пратакола, ён адмаўляўся падпарадкавацца міліцыянту і паспрабаваў уцячы з аўтамабіля інспектара. Калі міліцыянт памкнуўся перашкодзіць кіроўцу, Арнольд моцна укусіў яго за руку і пагрыз гальштук.

У выніку, за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, вясковец пазбаўлены правоў на тры гады і аштрафаваны на 465 тысяч рублёў. Да таго ж яго пакаралі абмежаваннем волі. У судзе Арнольд пакаяўся.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі