Кітай хоча прыняць зімовую Алімпіяду-2018

Праз чатыры месяцы пасля правядзення Алімпійскіх гульняў-2008 кітайскія ўлады выказалі жаданне прыняць Белую Алімпіяду-2018. На думку кітайцаў, выдатнай кандыдатурай на правядзенне Гульняў з'яўляецца горад Харбін. У лютым 2009 года Харбін прымае Сусветную зімовую ўніверсіяду. Сюды прыедуць больш за чатыры тысячы спартоўцаў. Калі спаборніцтвы адбудуцца на высокім узроўні і іх арганізацыя не выкліча нараканняў з боку прадстаўнікоў Міжнароднага Алімпійскага камітэту, Харбін будзе прэтэндаваць на прыём зімовай Алімпіяды ў 2018 годзе. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні хуткім часам прыме міністр спорту Кітая.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі