Кітайская каманда прайграла свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі
Кітайская каманда прайграла свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі па гандболе. "Мяшкоў Брэст" — "Бусел Кітая" — 31:23 (13:12). Кітайцы даволі актыўна пачалі гульню, у першым тайме нават вялі ў ліку. Але больш вопытныя беларусы пераламілі ход паядынка і атрымалі ўпэўненую перамогу.
Пра з'яўленне ў беларускім чэмпіянаце кітайскай каманды стала вядома ў жніўні. Трэніруе яе беларускі спецыяліст Алег Шарэйка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.