Кітайскія рабочыя з Добруша гатовыя да новага пратэсту (відэа)

Кітайскія рабочыя з Добруша так і не атрымалі свае заробкі і гатовыя зноў пратэставаць. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода, якое скантактавалася з імі. Рабочыя сказалі, што яны па-ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі.

У прадстаўніцтве карпарацыі “Сюань юань” не сталі каментаваць сітуацыю і заявілі, што работнікі атрымалі заробак. Што да адабраных пашпартоў, то ў кампаніі не выключаюць, што такое магло адбыцца з некаторымі рабочымі за правіны.

Прэс-аташэ амбасады КНР у Мінску Сунь Хун Чжы сказаў, што заробкі кітайскім рабочым павінны выплаціць на гэтым тыдні.

Цяпер яны афармляюць усе патрэбныя дакументы для вяртання на радзіму, “калі яны гэтага хочуць”. Паводле звестак амбасады, 50 ці 60 чалавек хацелі б з’ехаць дадому, але гэта вельмі нязначная частка, бо на будоўлі працуе каля тысячы чалавек.

Нагадаем, што раніцай 2 ліпеня каля 200 кітайскіх рабочых пайшлі пешшу з Добруша ў Гомель, пратэстуючы супраць нявыплаты заробкаў. Гэтыя людзі занятыя на будоўлі Добрушскага кардоннага камбіната.

Будаўніцтва вядзе кітайская карпарацыя Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD, яна ж плаціць будаўнікам з КНР заробак, які, як сцвярджалі рабочыя, яны не атрымлівалі цягам трох месяцаў.

Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах

Кітайцам-будаўнікам у Добрушы выплацілі заробкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі