Кітайскія вытворцы дадавалі ў бутэлькі з алкаголем віягру
І запэўнівалі, што ад гэтага напой становіцца карысным для здароўя.
Лікёрагарэлачныя заводы ў Кітаі дадавалі ў моцны алкаголь віягру. Яны казалі кліентам, што што гэта робіць напоі карыснымі для здароўя.
Як перадае BBC, алкаголь з такой назвычайнай дабаўкай выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па кантролі за якасцю прадуктаў падчас праверкі ў горадзе Лючжоў. Агулам было канфіскавана 5300 бутэлек з алкаголем. Таксама яны знайшлі ўпакоўкі з віяграй.
Паліцыя Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна правярае яшчэ два лікёрагарэлачныя заводы. Паведамляецца, што вытворцы дадавалі віягру ў тры віды байцзю — традыцыйнага і вельмі папулярнага ў Кітаі моцнага алкагольнага напою.
Агульны кошт канфіскаванага алкаголю склаў каля 700 тысяч юаняў (113 тысяч долараў).
Фота: ВВС