Клічко: Сілавікі спыняць супрацьстаянне да заканчэння перамоваў з уладай

Лідар партыі "Удар" прыйшоў да мітынгоўцаў на вуліцу Грушэўскага і паведаміў пра сённяшнюю будучую сустрэчу з уладай а 13-й, паведамляе censor.net.ua.



Клічко перагаварыў з байцамі спецпадраздзялення "Беркут" і дамовіўся з імі спыніць сілавое супрацьстаянне, пакуль не скончацца перамовы з уладай. Мітынгоўцы таксама падтрымалі палітыка.



Клічко папрасіў, каб да заканчэння перамоваў не працавала катапульта і людзі не кідалі камяні.



Паводле яго словаў, перамовы працягнуцца да 20-й, пасля чаго ён вернецца на вуліцу Грушэўскага.



Акрамя гэтага, Клічко паўтарыў свае патрабаванні адносна адстаўкі ўрада.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі