Клубы — да 23 гадзін, ніякіх кірмашоў: у Брэсце ўвялі абмежаванні праз COVID-19

Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама / @ Rogachuk​
Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама / @ Rogachuk​

Каб збіць хвалю каранавіруса, улады Брэста ўвялі шэраг абмежавальных мер. У прыватнасці, з 10 снежня толькі да 23 гадзін будуць працаваць начныя і камп'ютарныя клубы, боўлінгі, кавярні і рэстараны, а таксама іншыя забаўляльныя ўстановы.

Усе выставы, прэзентацыі і кірмашы ў закрытых памяшканнях адмяняюцца. Пад забаронай аказаліся і ўсе масавыя — забаўляльныя або рэкламныя — мерапрыемствы ў гандлёвых цэнтрах.

Рашэнне прынятае "з мэтамі прафілактыкі і папярэджання распаўсюду вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых каранавірусам", гаворыцца ў дакуменце, які прыняў Брэсцкі гарадскі выканкам.

Пакуль абмежаванні будуць дзейнічаць месяц — да 10 снежня.

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук апублікаваў рашэнне ў сябе ў тэлеграм-канале і з гэтай нагоды заклікаў брэстаўчан насіць маскі і мінімізаваць кантакты па-за домам.

У Беларусі, паводле дадзеных на 9 лістапада, было зарэгістравана 107 тыс. 262 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. У апошнія тыдні беларускія медыкі штодня выяўляюць да тысячы новых выпадкаў заражэння каранавірусам. З пачатку пандэміі ў Беларусі памерла 1011 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі