Кнігу пра генацыд беларусаў купляюць мясцовыя чыноўнікі і ўстановы адукацыі

Разварот кнігі, якая выйшла пад рэдакцыяй генпракурора / MOST
Разварот кнігі, якая выйшла пад рэдакцыяй генпракурора / MOST

Беларускія дзяржустановы закупляюць кнігу генпракурора Андрэя Шведа "Генацыд беларускага народа". Вядома, за бюджэтныя грошы. Да пачатку верасня госы паспелі выдаткаваць 3 тысячы 53,5 рубля на гэтую "асвету".

Грошы не велізарныя ў маштабах краіны, але амаль два сярэднія заробкі беларусаў пайшлі на зборнік з памылкамі і маніпуляцыямі, дзе дзіўным чынам звязваюцца падзеі Другой сусветнай вайны з пратэстамі 2020 года.

Еўрарадыё даведалася, дзе купілі больш за ўсё кніг Шведа і колькі ўлады выдаткоўваюць на раскрутку тэмы генацыду.

 

Папулярнасць у мясцовых чыноўнікаў

У дзяржзакупках мы знайшлі звесткі аб 147 прададзеных асобніках. Выглядае на тое, што твор генпракурора не так ужо і паспяхова разыходзіцца. А ці былі б продажы, калі б не добраахвотна-прымусовыя закупкі?

Усё ж у творчасці Шведа ёсць фанаты. Яны працуюць у Любанскім раённым цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Тэндар на куплю 25 кніг генпракурора прайшоў у канцы траўня, а ў пачатку жніўня быў абвешчаны яшчэ адзін. Зноў на 25 асобнікаў.

Книгу о геноциде белорусов покупают местные чиновники и учреждения образования
Закупка Любанскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый / goszakupki.by

Закупіліся "зборнікамі інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў" і ў "Быхаўскім цэнтры фінансава-гаспадарчага забеспячэння". Туды пайшло 18 кніг.

Книгу о геноциде белорусов покупают местные чиновники и учреждения образования
Закупка музея ВАВ / goszakupki.by

У красавіку генпракуратура распачала справу аб генацыдзе беларускага народа. А з сярэдзіны траўня ідэалагічных дзяржзакупак закупак аб генацыдзе, у тым ліку кніг Шведа, становіцца нашмат больш. Гэта ўпісваецца ў палітыку ўладаў па "барацьбе з генацыдам". Прыкладна ў гэты час падымаецца хваля разбурэння магіл польскіх жаўнераў у Беларусі. У кнізе Шведа яны, як і "бандэраўцы з аўчаркамі", паказаныя карнікамі беларускага народа. Пра тое, што палякі і ўкраінцы таксама былі ахвярамі Другой сусветнай вайны, у зборніку не згадваецца.

Лукашэнка даволі часта і раней гуляў на тэме вайны — абы яе не было, мірнае неба як адно з галоўных дасягненняў Лукашэнкі і ўсё ў такім духу. Цяпер рэжым вырашыў асвяжыць погляд на тэму вайны, а заадно абвінаваціць нязгодных беларусаў і нязручных суседзяў у жудасных злачынствах. Аднак нават па дзяржзакупках відаць, што па сутнасці гэта выкарыстанне тэмы генацыду ў мэтах прапаганды ў патрэбны рэжыму момант. Інакш чаму пра гэта не ўспаміналі раней?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі