Кобрынскія ратавальнікі папярэдзілі выбух газу

Увечары 19 студзеня ратавальнікі ў Кобрыне атрымалі паведамленне, што ў адным з пяціпавярховікаў ёсць пах газу.

На месцы здарэння ратавальнікі адчувалі ў пад'ездзе моцны пах бытавога газу з кватэры на другім паверсе. Дзверы былі зачыненыя, але суседзі сказалі, што гаспадар знаходзіцца ўнутры. Гаспадар не адчыніў ратавальнікам.

Пакуль работнікі аварыйна-газавай службы адключалі дом ад газазабеспячэння, ратавальнікі эвакуявалі з кватэраў 20 чалавек, інфрамуе прэс-служба МНС.

У кватэру, адкуль паступаў пах газу, ратавальнікі трапілі праз гаўбец, на які залезлі па лесвіцы. На канапе ў жылым пакоі яны пабачылі мужчыну. На кухні былі адкрытыя чатыры фаеркі газавай пліты.

Пацярпелага даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "вострае атручванне бытавым газам". Прычына здарэння высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі