Колькасць ахвяраў у Егіпце дасягнула 278 чалавек (відэа)

Такія сумныя вынікі разгону паліцыяй і войскам дэманстрантаў і наступных сутыкненняў у Каіры і іншых гарадах падводзіць міністэрства аховы здароўя гэтай краіны.



Заходнія інфармагенцтвы паведамляюць, што сярод загінулых 43 супрацоўніка паліцыі. Прадстаўнікі руху "Браты мусульмане" сцвярджаюць, што загінулых каля 2 тысяч.



Учора ўлады Егіпта ўвялі на месяц рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну.



Нагадаем, ісламісты ад пачатку ліпеня пратэстуюць супраць гвалтоўнай адстаўкі прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі.
 

Фота — AFP, Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі