Колькасць палітвязняў вырасла да 876 чалавек
![Колькасць палітвязняў вырасла да 876 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viazni-1911.jpg.webp?itok=gAF5HAR-)
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек асуджаных за акцыі пратэсту, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Міхаіл Хаванскі асуджаны судом Нясвіжскага раёна за гвалт супраць міліцыянта на адзін год папраўчай калоніі;
Генадзь Смірноў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна за супраціў міліцыянту і абразу прэзідэнта на два гады і шэсць месяцаў папраўчай калоніі;
Галіна Гарацкевіч асуджаная судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне да трох гадоў "хіміі".
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна перагледзець прысуды гэтым палітвязням "пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд", а таксама вызваліць іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.
Пад заяваў пакінулі подпісы праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend.
У Беларусі цяпер 876 прызнаных палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.