Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам павялічылася ўдвая

Сёлета досыць вялікая колькасць людзей звярнулася па дапамогу / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сёлета досыць вялікая колькасць людзей звярнулася па дапамогу / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ў минулым годзе колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам павялічылася ўдвая, хваробай Лайма — у 2,4 раза. "Гэта нас насцярожвае",кажа прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Беларусі Святлана Яшкова. Паводле яе слоў, сёлета сітуацыя з захворваннямі на энцэфаліт і хваробу Лайма знаходзіцца на ўзроўні 2022-га года.

"На гэты момант зарэгістраваныя 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, — распавядае Яшкова. — Але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе. За 4 месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася досыць вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года) з прысмоктваннем кляшчоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі