Коля Лукашэнка ў адным матчы закінуў 11 шайбаў

Коля Лукашэнка ў адным матчы закінуў 11 шайбаў

Коля Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, працягвае ўстанаўліваць рэкорды выніковасці на фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе. Каманда Цэнтральнага раёна Мінска "Грыфоны", за якую ён выступае, у аўторак разграміла "Мухавец" з Пружанаў — 24:1. Матч прайшоў на "Чыжоўка-Арэне". На рахунку Лукашэнкі 11 закінутых шайбаў, інфармуе sputnik.by.

Напярэдадні "Грыфоны" разграмілі салігорскі "Шахцёр" — 16:0. Коля Лукашэнка закінуў 6 шайбаў.

Коля Лукашэнка ў адным матчы закінуў 11 шайбаў
Фота: sputnik.by.
Коля Лукашэнка ў адным матчы закінуў 11 шайбаў
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі