Конкурс эсэ пра дэмакратыю: хутка дэдлайн!
Усяго пяць дзён засталося да апошняга тэрміну падачы работ на конкурс эсэ пра дэмакратыю — дэдлайн надыдзе 18 кастрычніка. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць моладзь у ўсяго свету, у тым ліку беларусаў. Аўтары найлепшых работ маюць шанец трапіць на наступную сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю. Леташняя сустрэча адбылася ў Джакарце, а гэтая адбудзецца ў Вільні. Усё, што трэба — гэта напісаць эсэ і выслаць на адрас [email protected]. Пісаць можна па-англійску і па-руску. У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, то бок, на 3 ад кожнага рэгіёну — Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка. Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека, а іх эсэ будуць апублікаваныя на сайце WYMD. Двух глабальных пераможцаў запросяць на папярэднюю сустрэчу міністраў "Супольнасць Дэмакратый", якая пройдзе ў Вільні (Літва) ў ліпені 2011 года.
Мэта гэтага конкурса — прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі. Арганізатары вылучаюць пэўныя ўмовы што да зместу. Вось пералік пытанняў, якія трэба раскрыць у эсэ.
— Якім чынам моладзь у вашым грамадстве становяцца часткай дэмакратычнага працэсу? Распавядзіце пра стратэгіі і інструменты, якія яны выкарыстоўваюць, а таксама пра тое, якіх зменаў яны дамагаюцца.
— Новыя медыі і сацыяльныя сеткі. Якім чынам вы ці ваша арганізацыя выкарыстоўвае новыя медыі для прасоўвання дэмакратыі? Наколькі вашыя метады эфектыўныя?
— Якія практыкі могуць служыць прыкладам абароны актывістаў праваабарончага руху ці прыкладам парушэнняў у Вашай краіне, якія адкрыта не прызнаныя? Як гэта можна патлумачыць і спыніць?
— Што новага могуць прыўнесці ў цяперашнія ўяўленні аб правах чалавека моладзевыя актывісты ў Вашай краіне?
Аўтар эсэ павінен раскрыць адно альбо некалькі з гэтых пытанняў. Але ёсць і шэраг патрабаванняў да афармлення работы. Гэта павінен быць дакумент Word, далучаны да ліста. На старонках дакумента павінны былі палі шырынёй у 1 дзюйм (гэта 2,5 сантыметры). Пры наборы тэксту трэба выкарыстоўваць падвойны інтэрвал. Шрыфт павінен быць Times New Roman, 12 кегль.
Аўтар работы пазначае сваё поўнае імя, узрост, пол, адрас і нумар тэлефона — такая інфармацыя павінна быць у лісце. Аб’ём тэксту — не болей за 2000 словаў. Узрост аўтараў — ад 18 да 30 год (на 18 кастрычніка).