Конкурс на ўдзел у адборачным туры да Еўрабачання — 4 чалавекі на месца
У аўторак быў апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у адборачным конкурсе да фестывалю Еўрабачанне-2008.
Еўрарадыё звязалася з кіраўніком адборачнага тура Аляксандрам Ціхановічам, які распавёў, што конкурс складае прыкладна 4 чалавекі на месца:
Аляксандр Ціхановіч: “Трыццатага, я думаю, ужо дакладна мы падлічым, колькі іх усяго. Магу сказаць, што ўдзельнікаў больш за 60. З 5 па 7 снежня журы будзе выбіраць 15 чалавек”.
На жаль, Руся і праект “Крамбамбуля”, якія планавалі падаць заяўкі, удзельнічаць у адборачным туры не будуць. Аднак дакладна ў конкурсе паспрабуюць сябе гурты “Parason” і “Палац”.
Па словах Аляксандра Ціхановіча, пакуль не вядома, хто яшчэ падаў заяўкі, бо канверты з анкетамі не ўскрываліся. Але пару ўдзельнікаў ён усё ж такі пералічыў:
Аляксандр Ціхановіч: “Сярод тых, хто не дасылаў поштай, а асабіста прыносіў на Белтэлерадыёкампанію, былі Іван Бушлай, Віктар Пшанічны, Дзмітры Смольскі”.
Наступны этап конкурсу адбудзецца 21 снежня. У прамым эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала абяруць з 15 прэтэндэнтаў трох чалавек. Дваіх абярэ журы, а трэцяга — тэлегледачы.
Ну, і нарэшце апошні этап — фінал адборачнага конкурсу пройдзе ў студзені, калі будзе абраны прадстаўнік нашай краіны на Еўрабачанне.