Контрвыведка дапытала Эдуарда Лобава
Пра гэта Эдуард напісаў у лісце да сваёй маці. Па яго словах, допыт прайшоў у спакойнай абстаноўцы.
Супрацоўнікі КДБ з контрвыведкі наведалі ў Жодзінскім СІЧУ Эдуарда Лобава.
Пра гэта Эдуард напісаў у лісце да сваёй маці. Допыт прайшоў у спакойнай абстаноўцы, інцыдэнтаў накшталт пагрозы фізічнаю расправаю, як тое было падчас ранейшых допытаў, не было, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Нагадаем, Эдуард Лобаў утрымоўваецца ў зняволенні з 18 снежня. Юнак быў арыштаваны перад выбарамі і зараз абвінавачваецца ў злосным хуліганстве.