У Беларусі кошты на бензін адвяжуць ад курса долара
Такая прывязка ўжо неактуальная, лічаць у канцэрне “Белнафтахім”.
Кошт літра 92-га бензіну больш не будзе прывязаны за індыкатыўнага паказніка ў адзін долар. Пра гэта ў інтэрв’ю TUT.by заявіў старшыня канцэрну “Белнафтахім” Ігар Ляшэнка. Паводле яго словаў, у цяперашніх абставінах, калі сусветны кошт на нафту знізіўся ўдвая, такая прывязка стала неактуальнай.
Цяпер канцэрн “Белнафтахім” будзе арыентавацца на кошты на паліва ў суседніх краінах і на сустветныя кошты на нафту. Цяпер, паводле Ляшэнкі, рознічны кошт будзе дынамічна змяняцца. У выпадку, калі нафта будзе таннець і надалей, кошты на бензін таксама пойдуць уніз.
У верасні мінулага году было вырашана вызначыць бензін АІ-92-К5-Еўра індыкатыўнай маркай і індэксаваць яго цану ў залежнасці ад курса долара. 1 кастрычніка кошт гэтай маркі бензіну прывязалі да курса долара.
Іосуб: Бензін не патаннее толькі таму, што яго адвязалі ад долара
Ілюстратыўнае фота з сайта www.news.ykt.ru