Кошты на жытло ў Мінску знізіліся да $1750 за квадратны метр

Сярэдні кошт квадратнага метра жытла на другасным рынку Мінску цяпер дасягнуў прыблізна $1750 за 1 кв.м. Гэта мінімальны ўзровень з траўня мінулага года.  Так пракаментаваў сітуацыю старшыня савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў. Па яго звестках, у студзені гэтага года сярэдні кошт квадратнага метра жытла ў сталіцы складаў $1835, у лютым - $1815, у сакавіку - $1780.

Аднак пераважна зніжаецца кошт кватэр у старых панэльных хатах і "хрушчоўках". Кошт элітнага жылля і жылля ў новабудоўлях працягвае расці. Цяпер у Менску на продаж выстаўлена каля 7 тыс. кватэр. Пры гэтым асноўны попыт пакупнікоў на аднапакаёвыя кватэры абмежаваны ў сярэднім сумай $65 тыс., двухпакаёвыя - $80 тыс., трохпакаёвыя - $100 тыс. 

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі