Кожны жыхар Беларусі заплаціць за перапіс насельніцтва 1 долар

Выдаткі на перапіс насельніцтва ў Беларусі ў 2009 годзе складуць каля 10 мільёнаў долараў. Адпаведна кожны жыхар нашай краіны заплаціць крыху больш за 1 долар, што ўдвая перавышае паказчык мінулага перапісу ў 1999 годзе.  Пра гэта паведаміла намеснік міністра статыстыкі і аналізу, начальнік упраўлення перапісу насельніцтва Святлана Навасёлава. Па яе словах, падчас перапісу асноўная ўвага будзе нададзена вывучэнню міграцыйных струменяў насельніцтва.

Гэтае пытанне ўключана ў апытальны ліст перапісу. Акрамя таго, адмысловая ўвага будзе нададзена вывучэнню занятасці насельніцтва. Намміністра таксама паведаміла, што на перыяд правядзення перапісу Мінстат традыцыйна будзе прыцягваць на часовую працу перапісчыкаў, у 2009 годзе іх колькасць складзе каля 40 тысяч чалавек.

Нагадаем, чарговы перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 14-24 кастрычніка 2009 года. Сёлета з з 12 па 24 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне адбудзецца выпрабавальны перапіс.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі