Да +30 прагназуюць у Беларусі ў аўторак

Травень, ілюстрацыйнае фота

Травень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 28 траўня, у Беларусі ўначы прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Зранку і ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень чакаецца да +25...+30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі