Краіны NATO адмовіліся выводзіць з Еўропы амерыканскую ядзерную зброю

Кіраўнікі МЗС 28 краінаў NATO на сустрэчы ў Таліне дамовіліся, што ніякія віды ядзернай зброі не будуць выведзеныя з Еўропы ў аднабаковым парадку. Пра гэта заявіў прадстаўнік NATO Джэймс Апатурай. Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан удакладніла: "Да тых часоў, пакуль у свеце будзе існаваць ядзерная зброя, NATO будзе заставацца ядзерным альянсам". Паводле спецыялістаў, ЗША трымаюць у Еўропе 200 ядзерных боегаловак, адзначае Onet.pl.

Заходнія краіны альянсу, на тэрыторыі якіх стаіць "ваяўнічы атам" (нямеччына, Бельгія, Італія, Галандыя і Турцыя) хочуць скаардынаванага вываду гэтых узбраенняў. Усходнія сябры NATO (у тым ліку краіны Балтыі) працівяцца вываду ядзернай зброі, памятаючы нядаўнюю расійскую акупацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі