Краіны NATO ўзгаднілі план на выпадак магчымага нападу Расіі

У Вільні адкрываецца саміт NATO / Reuters
У Вільні адкрываецца саміт NATO / Reuters

На саміце NATO ў Вільні, які адкрываецца сёння, мусіць быць ухвалены план Альянсу для абароны ў выпадку магчымага нападу Расіі. Пра гэта піша Нямецкае агенцтва друку (DPA) са спасылкай на дыпламатаў.

План рэагавання на патэнцыйны напад Расіі ці тэрарыстычнай арганізацыі быў ўзгоднены напярэдадні. У гэтым плане "падрабязна апісваецца, як хутка ўзмацніць прысутнасць войскаў на месцах і як адбіць патэнцыйныя марскія, паветраныя, кібернетычныя і касмічныя атакі". Агенцтва нагадвае, што летась NATO прыняло рашэнне павялічыць колькасць вайскоўцаў, якія мусяць знаходзіцца ў стане павышанай боегатоўнасці, да 300 тысяч. Дагэтуль краіны Альянсу трымалі ў стане павышанай боегатоўнасці каля 40 тысяч салдат. Яны выкарыстоўваліся для хуткіх крызісных аперацый. Паводле генсакратара NATO Енса Столтэнберга, змяненне колькасці гэтых сіл "уяўляе сабой найбуйнейшую перабудову нашай калектыўнай абароны і стрымлівання з часоў халоднай вайны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі