Краіны "Вялікай васьмёркі" дамовіліся наконт Сірыі
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран на саміце ў Паўночнай Ірландыі.
Па яго словах, якія перадае ВВС, усе бакі паабяцалі павялічыць маштабы гуманітарнай дапамогі і максімальна поўна выкарыстоўваць дыпламатычныя сродкі вырашэння крызісу.
У дамове паміж краінамі не ідзе гаворка пра такое спрэчнае пытанне, як лёс прэзідэнта Сірыі Башара Асада.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля выступу Кэмерана адзначыў, што ўзбраенне апазіцыі ў Сірыі толькі пагоршыць крызіс.
Фота — fedpress.ru