Красавік сёлета будзе цёплым

У красавіку сярэдняя месячная тэмпература чакаецца на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму. Колькасць ападкаў за месяц таксама мяркуецца вышэй за норму. Такі прагноз паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў. У першыя красавіцкія дні пад уплывам антыцыклона, які ідзе з Заходняй Еўропы, усталюецца сонечнае сухое надвор'е. У самыя цёплыя дні паветра пераважна па паўднёвай палове краіны прагрэецца да плюс 14-16 градусаў.

Потым улада пяройдзе да атлантычнага цыклона, які будзе кружыць над Еўропай. Неба закрыюць аблокі. Часамі чакаюцца дажджы, месцамі не выключаны мокры снег. Тэмпература паветра ўначы 0...+6, у асобныя ночы тэмпература панізіцца да мінус 1-4 градусаў. Удзень будзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, часам па поўдні — да 11 -16 градусаў.

У другой палове красавіка, па словах сіноптыка, чакаюцца першыя навальнічныя дажджы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі