Крэдыт ад МВФ патрэбны Беларусі толькі для псіхалагічнай падтрымкі
МВФ патрабаваў ад Беларусі дэвальвацыю рубля на 10 адсоткаў. Мы нават пайшлі далей – дэвальвавалі нашую валюту на 20 адсоткаў. Другое патрабаванне МВФ – поўная аплата камунальных паслуг. Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што такое патрабаванне цалкам лагічнае, але цяпер рэзка павышаць "камуналку" немэтазгодна: ва ўмовах крызісу заробкі ў людзей змяншаюцца і наперадзе яшчэ будуць звальненні.
Леанід Заіка: Зараз карыстацца метадам хуткага павелічэння платы за камунальныя паслугі было б неэфектыўна, таму што ва ўмовах крызісу мы занадта спрацуем на апярэджанне і людзі проста не змогуць плаціць за кватэры. Пры гэтым я магу сказаць, што ў Беларусі паліва і ацяпленне не з’яўляюцца крытэрыяльнымі паказчыкамі эканомікі. У цэлым у нацыянальных выдатках расходы на паліва — толькі 10 адсоткаў.
Леанід Заіка ў прынцыпе не разумее, навошта Беларусі патрэбныя 2 мільярды ад МВФ пасля 20-адсоткавай дэвальвацыі.
Леанід Заіка: Я ўвогуле не бачу сэнсу ў гэтым крэдыце, таму што пры 20-адсоткавай дэвальвацыі з 55 мільярдаў валавага ўнутранага прадукту (ВУП) мы "выцягваем" 11 мільярдаў. І гэта будуць акурат тыя новыя грошы, якія могуць выкарыстаць на што заўгодна — на запуск касмічнага карабля на Месяц ці пабудову яшчэ 20 лядовых палацаў. Беларускі ўрад і ўсе астатнія атрымоўваюць магчымасць маніпуляваць грашовымі плынямі. Вось і глядзіце самі, адзінаццаць мільярдаў даляраў ці два мільярды. Я ўвогуле лічу, што крэдыт МВФ — ён такі, для псіхалагічнай падтрымкі...