Круіз з Брэста ў Мазыр за 360 $ vs круіз з Еўропы ў Бразілію за 360 еўра
У Брэсце на ваду спусцілі першы ў Беларусі круізны лайнер "Белая Русь". Будавалі яго 5 гадоў будавалі і нарэшце пабудавалі. Судна на 35 чалавек з 16 каютамі будзе вазіць людзей з Брэста ў Мазыр. Круіз па схеме ўсё ўключана будзе каштаваць 360 долараў з чалавека. І гэта самая танная каюта! Самая дарагая люксовая каюта будзе каштаваць 830 долараў!
Параўнаем кошт тура па беларускім Палессі з турамі па Міжземным моры і ў Бразілію.
Судна: "Белая Русь". Тур: Брэст-Мазыр, у адзін бок, 7 дзён, усё ўключана. Кошт: 360 долараў
Судна: Costa Diadema. Тур: Савона (Італія) -Марсель-Барселона-Рым-Савона, 7 дзён, усё ўключана (акрамя алкаголю). Кошт: 174 еўра
Судна: Costa Mediterranea. Тур: Савона-Палерма-Валенсія-Маёрка-Неапаль-Савона, 8 дзён, усё ўключана (акрамя алкаголю). Кошт: 203 еўра
Судна: MSC Musica. Тур: З Еўропы ў Бразілію ў адзін бок (Венецыя-Маёрка-Валенсія-Тэнэрыфэ-Сальвадор), 16 дзён, усё ўключана (акрамя алкаголю) Кошт: 369 еўра
Як бачым, ва ўсіх турах, акрамя беларускага, алкаголь не ўключаны ў кошт. Падчас круізу Брэст-Мазыр турысты змогуць выпіць беларускай гарэлкі, настоек і піва. Ну а што яшчэ рабіць, калі наш "лайнер" плыве толькі ноччу?