Крымінальная справа Андрэя Арамнава перададзена ў суд
Крымінальная справа ў адносінах да алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава перададзена ў суд. Штангіста вінавацяць у паўторным кіраванні транспартам у нецвярозым выглядзе цягам аднаго года. Справу будзе разглядаць Барысаўскі міжганрізонны суд, перадае “Інтэрфакс”.
Нагадаем, Арамнаў у канцы 2008 года быў затрыманы нецвярозым за рулём і аштрафаваны больш чым на мільён рублёў.
Сёлета ў лютым спартсмен зноў ехаў п’яным. Федэрацыя цяжкай атлетыкі дыскваліфікавала штангіста ўмоўна і пазбавіла прэзідэнцкай стыпендыі на 2 гады.
Цяпер спартсмену пагражае пакаранне ад штрафу да арышту на паўгода. Як паведамляла Еўрарадыё, Андрэй Арамнаў сышоў са зборнай і цяпер рыхтуецца да чэмпіянату свету самастойна.