Кшыштаф Занусі стаў ганаровым прафесарам гродзенскага ўніверсітэта

Вядомы польскі рэжысёр атрымаў медаль і цёмна-сінюю мантыю ад рэктара Яўгена Роўбы.
Паводле традыцыі, кожны ганаровы прафесар універсітэта чытае адкрытую лекцыю. Кшыштаф Занусі зрабіў выклад “Стратэгія жыцця”.

Званне “Ганаровы прафесар ГрДзУ імя Янкі Купалы” носяць больш за 20 вядомых дзеячаў навукі, мастацтва і дыпламатаў. Сярод іх мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, пасол Балгарыі ў Беларусі Петка Ганчаў, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель.


На здымку: Рэктар Яўген Роўба суправаджае Кшыштафа Занусі на сцэну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі