Ксёндз Завальнюк стаў дворнікам пры Чырвоным касцёле
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прыбірае каля Чырвонага касцёла / chyrvony.by
Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк стаў дворнікам пры мінскім Чырвоным касцёле, дзе ён доўгі час служыў пробашчам. Фатаздымкі ксяндза, які прыбірае двор, апублікавала парафія.
"Наш пробашч — ксёндз-канонік Уладзіслаў — перажывае зараз не толькі "чорныя" дні, але таксама і “белыя”, — гаворыцца на сайце касцёла святых Сымона і Алены.
Сам касцёл ужо два месяцы зачынены: улады не пускаюць туды не толькі вернікаў, але і святароў. Пасля ўзгарання ў касцёле дзяржаўнае прадпрыемства "Мінская спадчына" скасавала дамову арэнды з парафіяй. Было абвешчана, што касцёл зачыняць для "рамонтна-аднаўленчых работ".
Тыдзень таму ксёндз Завальнюк выказаў жаданне працаваць дворнікам каля касцёла. Ён звярнуў увагу, што тэрыторыя вакол храма не прыбіраецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.