Кудрын: Краіны СНД могуць перайсці на разлікі ў нацвалютах у бліжэйшыя гады

Кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД падтрымалі прапанову выкарыстоўваць у разліках нацыянальныя валюты замест долара. Па прагнозе віцэ-прэм'ера, кіраўніка Мінфіна Расіі Аляксея Кудрына, перайсці на такія разлікі бакі змогуць на працягу бліжэйшых гадоў. 20 лістапада ў Ялце сп. Кудрын распавядаў прэм'ер-міністрам краінаў СНД пра антыкрызісныя захады ў межах Садружнасці. Ён вельмі пазітыўна ацаніў ялцінскую сустрэчу: "Гэта было адно з самых зацікаўленых абмеркаванняў, якое я памятаю за ўсю гісторыю СНД", — цытуе Аляксея Кудрына агенцтва “БелаПАН”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі