Курс біткоіна перавысіў 18 тысяч долараў

Курс біткоіна перавысіў 18 тысяч долараў

Курс біткоіна 16 снежня перавысіў адзнаку ў 18 тысяч долараў. Паводле звестак сайта Coindesk, які адсочвае кошт крыптавалюты на розных біржах, сёння па абедзе курс узняўся да рэкорднага паказніка.

У другой палове гэтага года біткоін расце нечуванымі тэмпамі. Яшчэ ў пачатку жніўня ён быў болей за 3 тысячы долараў, 2 верасня — пяць тысяч, а ў канцы лістапада перакрочыў адзнаку ў 10 тысяч долараў, пішуць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі