Курс долара ў Беларусі 17 верасня пайшоў угору

Курс долара ў Беларусі 17 верасня пайшоў угору

Па выніках таргоў, якія адбыліся 17 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША пайшоў угору — з 2,0438 да 2,0506 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,2626 да 2,2583 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае павышацца: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1996 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1990).

Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі