Курс долара ў Беларусі пераадолеў парог у 20 тысяч рублёў
У аўторак, 14 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае расці з канца мінулага тыдня. У аўторак ён павялічыўся на 75 рублёў і пераадолеў парог у 20 тысяч рублёў — 20 007. Курс еўра таксама вырас — на 49 рублёў, да 22 509. Курс расійскага рубля працягнуў зніжэнне — з 304,62 да 303,01 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,03%.
Як інфармавала Еўрарадыё, 13 чэрвеня курс долара вырас на 109 рублёў і складаў 19 932. Курс еўра павялічыўся на 36 рублёў — да 22 460. Курс расійскага рубля знізіўся з 306,50 да 304,62 беларускага.