Курс долара ў Беларусі вырас на 115 рублёў
Гэта чарговы гістарычны максімум.
10 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі валютамі. Як паведамляе Нацбанк, рубель знізіўся да кошыка валют на 0,52%. На гэта паўплываў пераважна рэзкі рост долара.
Амерыканская валюта вырасла на 115 рублёў — да 15 805.
Таксама пайшла ў рост і еўрапейская валюта: еўра падаражэў на 178 рублёў — да 17 327.
А вось курс расійскага рубля панізіўся на 0,04 беларускага — да 245,5 рубля.
Фота: naviny.by